Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Тэалагічны інстытут Бірмінгема зацікаўлены ў супрацоўніцтве з будучай Тэалагічнай акадэміяй св. Яна Паўла ІІ у Мінску
Іерархі
27.11.2014 18:04

26 лістапада падчас візіту ў Вялікабрытанію Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў Тэалагічны інстытут у Бірмінгеме.

Інстытут, зацверджаны Кангрэгацыяй каталіцкага выхавання і семінарый, практыкуе дыстанцыйнае навучанне. Акрамя звання бакалаўраў, яго выпускнікі могуць атрымаць тут дыпломы магістраў, а таксама абараніць ліцэнцыят і дактарат.

Беларускі іерарх зазначыў, што досвед інстытута ў Бірмінгеме можа быць каштоўным для арганізацыі дзейнасці будучай Тэалагічнай акадэміі імя св. Яна Паўла ІІ у Мінску.

У другой палове дня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з кіраўніцтвам інстытута, якое выказала зацікаўленасць праектам Тэалагічнай акадэміі ў Мінску і гатоўнасць дапамагаць у арганізацыі навучальнага працэсу.

(JLS)

Таксама па тэме:

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію