Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Віншаванні Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці на Вялікдзень
Іерархі
20.04.2014 09:18

Дарагія сябры партала catholic.by,
дзякуючы вам за вашу працу, хацеў бы праз вашае пасрэдніцтва звярнуцца да ўсіх католікаў і ўсяго беларускага народа.
 
У гэтым годзе католікі, праваслаўныя і пратэстанты святкуюць Пасху ў адзін дзень. Таму адчуваецца, што гэта свята ўсіх, а не "маё" і "тваё" свята.

Калі людзі святкуюць разам, яны адчуваюць сябе адной сапраўднай сям'ёй, якая адчыняе дзверы свайго свята таксама і тым, хто не верыць у Бога, запрашаючы іх увайсці і атрымаць абдымкі, альбо проста зірнуць адзін аднаму ў вочы.

Позірк, поўны шацунку, здольны перамяніць ворагаў альбо проста абыякавых у спадарожнікаў жыцця. Калі Хрыстус уваскрос, то і мы ўваскрэснем. Калі мы будзем спазіраць адзін на аднаго як браты, нашае сэрца будзе біцца разам і будзе адным сэрцам.

Такога ўваскрасення вачэй, якія спазіраюць з зычлівасцю, жадаем нашым братам на Украіне. Медыкі кажуць, што прафілактыка лепшая за любую тэрапію. Таму мы ў Беларусі спазіраем адзін на аднаго, з'яднаныя тым самым духам узаемнага шацунку, які ніхто не можа разбурыць.

Пасха, вяртанне надзеі, упэўненасць у Любові Бога, стварае ў гэтым месцы і часе цуд сяброўства і салідарнасці, таму што кожны з нас — гэта частка ўваскрослага Цела Хрыста.

Беларусь, Хрыстус уваскрос! Мы адчуваем сябе адным народам і паважаем адзін аднаго, не выключаючы нікога, бо ўсе мы збаўленыя, нават калі мы гэтага не ўсведамляем. Мы разам збаўленыя.

Добрых святаў, таксама ад імя Папы Францішка.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Іерархі

01.07 10:47Біскуп Антоні Дзям’янка ў Будславе: «Не варта рабіць з Марыі “краму” для спаўнення жаданняў»
28.06 12:22Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды благаслаўлення вуглавога каменя пад новы касцёл Насвяцейшага Сэрца Езуса ў Брэсце
24.06 20:47Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у біскупскім пасвячэнні кс. Віталія Крывіцкага SDB
19.06 09:58Фотафакт. Апостальскі Нунцый Габар Пінтэр наведаў парафію ў Асіповічах
16.06 11:43Мітрапаліт Кандрусевіч прыняў удзел у міжнародным форуме на тэму барацьбы з карупцыяй
12.06 12:30Паведамленне біскупа Пінскага Антонія Дзям’янкі з нагоды святкавання 400-годдзя асвячэння касцёла ў Ружанах
12.06 08:55Заклік біскупа Аляксандра Яшэўскага да вернікаў Магілёўскага рэгіёна да ўдзелу ў працэсіі Божага Цела
10.06 00:04Адкрыты ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча лаўрэату Нобелеўскай прэміі спадарыні Святлане Алексіевіч
24.05 12:27Мітрапаліт Кандрусевіч прымае ўдзел у пасяджэнні італьянскага епіскапату
16.05 13:52«Уражвае дабрыня мясцовых вернікаў»: Апостальскі Нунцый падсумаваў візіт у Віцебскую дыяцэзію