Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікае да малітвы за кардынала Казіміра Свёнтка |
Іерархі |
16.03.2011 18:36 |
19 мая 2010 г. 95-гадовы кардынал зламаў шыйку сцягна, пасля чаго іерарху былі зроблены аперацыі ў Мінску і Любліне, а потым яго чакала доўгая рэабілітацыя ў Польшчы. Толькі ў студзені 2011 г. кардынал Казімір Свёнтэк змог вярнуцца ў Пінск. Ужо 7 сакавіка ў памяшканні Пінскай курыі кардынал сустрэўся з усімі біскупамі Беларусі. Аднак на днях іерарх перажыў паўторны пералом і чарговую аперацыю. Далучым нашу малітву да змаганняў урачоў. Маці Міласэрнасці, якой кардынал даручыў сваё біскупскае служэнне, выпрасі ў свайго Сына ласку здароўя для нашага ахвярнага пастыра. |