Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Навагрудку выступіў аркестр і вакальны хор Міхаіла Фінберга
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
10.05.2017 13:48

9 мая ў парафіяльным касцёле Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку ў выкананні струннага аркестра і вакальнага хора пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга прагучала канцэртная праграма.

Праграма была вельмі разнастайнай. Большасць музычных твораў, якія прагучалі ў выкананні вакальнага калектыва, былі прысвечаны Найсвяцейшай Панне Марыі. Струнны аркестр выканаў музычныя пярліны Мацея Радзівіла і іншых мясцовых сярэднявечных кампазітараў.

«Мы стараліся знайсці скарбы духоўнай музыкі і спеву, якія належаць да культурнай спадчыны нашага народа», — адзначыла вядучая канцэрта прафесар Вольга Дадзіёмава.



(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.