Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
У Капцёўцы прайшоў дыяцэзіяльны Дзень маці Гродзенскай дыяцэзіі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
09.05.2017 08:44

Ужо ў 11-ы раз у першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў Дзень маці. У гэты дзень ва ўсіх касцёлах і капліцах дыяцэціі моляцца ў інтэнцыі жывых і памерлых маці, дзякуючы ім за іх неацэнны ўклад у грамадства і за выхаванне ў веры будучых пакаленняў.


7 мая галоўныя ўрачыстасці Дня маці адбыліся ў санктуарыi Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы. Тут маліліся ў інтэнцыі ўсіх маці дыяцэзіі, для жывых — аб Божым благаслаўленні, а для памерлых — аб вечным жыцці ў небе.


У гэты дзень у санктуарый прыбылі ў пешай пілігрымцы маці з Гродна разам са сваімі дзецьмі і мужамі, каб прасіць у Панны Марыі ласкаў для сваіх сем’яў. Пілігрымавалі разам і навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, каб таксама сваімі малітвамі і працай пілігрымавання падтрымаць маці.



Маці павінна даць свету любоў

Санктуарый у Капцёўцы з’яўляецца сапраўды такім месцам, якое прыцягвае пілігрымаў. Як адзначаюць пілігрымы, якія ў гэты дзень наведалі святыню, тут можна спазнаць сапраўдны супакой і мець магчымасць сказаць усё тое, што ўчыняе радасць і смутак нябеснай Маці, якая заўсёды гатова слухаць і дапамагаць.


На сёлетнія ўрачыстасці ў Капцёўку прыбыў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Духоўную канферэнцыю на тэму «Фацімскае пасланне сёння» для прысутных прамовіў кс. Юрый Марціновіч, адказны за сродкі масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі.




Святар зазначыў, што Маці Божая просіць кожнага чалавека аб уключэнні ў справу збаўлення свету, ратавання сябе і сваіх блізкіх. «Ведаем, што толькі любоў Хрыста можа перамагчы ўсю моц зла, якое абцяжарвае нас і ўсё чалавецтва», — дадаў кс. Марціновіч.

Працяг на grodnensis.by

фота з архіва духоўнай семінарыі ў Гродне

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Гродзенская дыяцэзія

17.05 09:18Біскуп Кашкевіч асвяціў крыж і памятную дошку на месцы спаленага касцёла ў вёсцы Скрундзі
15.05 15:28Фэст у гонар Маці Божай з нагоды 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў прайшоў у Юрацішках
13.05 09:45Гродна: арганізатары Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці чакаюць новых валанцёраў
10.05 13:48У Навагрудку выступіў аркестр і вакальны хор Міхаіла Фінберга
09.05 08:44У Капцёўцы прайшоў дыяцэзіяльны Дзень маці Гродзенскай дыяцэзіі
08.05 15:30Фотафакт: семінарыйны гурт AVE на Дыяцэзіяльных днях моладзі ў Навагрудку
08.05 11:59Дні моладзі ў Навагрудку: сабраліся, каб адчуць сябе адной сям’ёй
08.05 08:28Пастырскае пасланне біскупа Кашкевіча з нагоды распачацця перэгрынацыі фігуры Маці Божай Фацімскай у Гродзенскай дыяцэзіі
06.05 08:42Іўе: пажарныя сабраліся на малітву ў касцёле ў дзень свайго апекуна — св. Фларыяна
04.05 10:02Прэзбітэрскае пасвячэнне прыме дыякан Яўген Ціхан