Іўе: пажарныя сабраліся на малітву ў касцёле ў дзень свайго апекуна — св. Фларыяна | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
06.05.2017 08:42

4 мая, у дзень святога мучаніка Фларыяна, які лічыцца заступнікам пажарных, у касцёле святых Пятра і Паўла ў Іўі па традыцыі памаліліся за працаўнікоў Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Працаўнікі Іўеўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сабраліся ў святыні разам са сваімі сем’ямі. Святую Імшу ўзначаліў кс. Ян Гавецкі. Падчас Эўхарыстыі маліліся таксама за ветэранаў МНС і тых, хто ўжо адышоў у вечнасць.

На заканчэнне святой Імшы кс. Ян і вернікі парафіі падзякавалі ратаўнікам за іх працу і ахвярнасць.

Святар, у сваю чаргу, адказаў на пытанні, якія цікавілі прадстаўнікоў МНС: пра кошт чалавечага жыцця, пра сям’ю і духоўнасць.

На гэтае лета працаўнікі МНС супольна з кс. Янам Гавецкім запланавалі выезд да гістарычных касцёлаў Беларусі.

В. Марушэўскі
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by