Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Айцы піяры распачынаюць малітоўную акцыю «Духоўнае „ўсынаўленне” выпускнікоў»
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
02.05.2017 16:14

З 1 па 28 чэрвеня — на працягу экзаменацыйнай пары — айцы піяры, якія нясуць служэнне пры парафіі ў Шчучыне, будуць праводзіць малітоўную акцыю «Духоўнае „ўсынаўленне” выпускнікоў». Сутнасць акцыі заключаецца ў малітве за выпускнікоў, якім трэба не толькі вытрымаць іспыты, але і выбраць жыццёвы шлях.

На распачацце акцыі 1 чэрвеня ў 19.00 у касцёле св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне адбудзецца св. Імша за ўсіх выпускнікоў.

Хто мы такія?

Айцы піяры — законная супольнасць святароў і братоў, заснаваная ў Рыме св. Юзафам Каласансам з мэтай навучання і выхавання дзяцей і моладзі.

Пра акцыю

Выбар жыццёвага шляху і ўваход у дарослае жыццё, якому папярэднічаюць школьныя экзамены і цэнтралізаванае тэсціраванне, — адзін з галоўных этапаў у жыцці юнакоў і дзяўчат. Айцы піяры ў гэты няпросты для выпускнікоў перыяд прапануе ім далучыцца да малітоўнай акцыі «Духоўнае „ўсынаўленне” выпускнікоў».

На працягу ўсёй экзаменацыйнай пары за выпускнікоў будуць маліцца айцы піяры і ўсе, хто пажадае далучыцца да гэтай інтэнцыі.

Дзе і калі?

З 1 па 28 чэрвеня пасля св. Імшаў у 19.00 падчас чэрвеньскіх набажэнстваў на ўшанаванне Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў касцёле св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне. Таксама будзе адбывацца дадатковае набажэнства да Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Юзафа Каласанса, злучанае з малітвай да Святога Духа з просьбаю аб паспяховай сдачы экзаменаў і добрым выбары жыццёвага шляху.
Калі нехта не зможа трапіць у Шчучын на малітву, маліцца можна індывідуальна.

Як далучыцца да акцыі?

Даслаць на старонку http://vk.com/vitalisluka або на e-mail Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript пісьмо з тэмай «Духоўнае „ўсынаўленне” выпускнікоў» з кароткай інфармацыяй пра сябе: імя і прозвішча, назва горада/мясцовасці. У адказ на запыт прыйдзе пацвярджэнне аб далучэнні да акцыі, у дадатку — малітвы, якія будуць выкарыстоўвацца падчас набажэнстваў.

Запіс трывае да 31 мая.

Да ўдзелу запрашаюцца асабліва настаўнікі і бацькі выпускнікоў.

Інфармацыя пра акцыю на старонцы: http://vypusknik2017.blogspot.com.by/

Кантактная інфармацыя:
+375 (29) 850-58-54 а. Віталій

Айцы піяры
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.