Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Дыяцэзіяльная сустрэча кансэкраваных асобаў прайшла ў гродзенскай катэдры
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
02.02.2017 09:13

1 лютага ў Гродне адбылася сустрэча законных сясцёр і айцоў, якія нясуць душпастырскае служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі. Сустрэча была прымеркавана да Дня кансэкраванага жыцця, які адзначаецца 2 лютага.

Сустрэча пачалася ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскім). Прысутныя паслухалі канферэнцыю, маліліся перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, мелі магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння.

Кульмінацыяй сустрэчы была святая Імша ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. У гэты дзень ён адзначыў трэцюю гадавіну прыняцця біскупскай сакры. У Імшы прымаў удзел і Гродзенскі ардынарый Аляксандр Кашкевіч.

Падтрымаць малітвай усіх кансэкраваных асобаў дыяцэзіі прыбылі шматлікія жыхары горада Гродна. Для іх гэта была таксама нагода малітоўна падзякаваць усім тым, хто сваім прыкладам і апостальскай руплівасцю паказвае ім шлях да неба.

Сведчанне, што непадзельная любоў да Бога з’яўляецца магчымай

У гаміліі біскуп Аляксандр Кашкевіч адзначыў: «Сутнасць кансэкраванага жыцця, незалежна ад форм, у якіх яно рэалізуецца, заўсёды застаецца нязменнай. Гэта поўны дар, ахвяра з самога сябе, якую манах або манахіня складае з любові да Пана Езуса, а ў Ім — да кожнага чалавека. Гэтая ахвяра з сябе рэалізуецца праз радыкальнае практыкаванне евангельскіх парадаў: убоства, чыстасці і паслухмянасці».

Іерарх дадаў, што, рашаючыся на гэты асаблівы шлях наследавання Езуса Хрыста, «кансэкраваныя асобы даюць сведчанне, што такая поўная, выключная, непадзельная любоў да Бога з’яўляецца магчымай».

Паводле grodnensis.by (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Гродзенская дыяцэзія

23.02 10:00Адышла ў вечнасць маці кс. Яна Рушніцкага (абноўлена)
21.02 12:15«Падарожжа дылетанта» распавядае пра касцёл і цудадзейны абраз у Барунах
17.02 12:30Ксёндз Ян Сарэла правёў рэкалекцыі для семінарыстаў з Гродна на пачатак новага семестра
17.02 12:17Семінарысты з Гродна адведалі выхаванцаў дзіцячага дома-інтэрната ў Галавічполлі
14.02 15:31Каля 700 чалавек наведалі канцэрт арганнай музыкі ў парафіяльным касцёле ў Навагрудку
10.02 14:41Сястра Стэла Ядкоўская: 50 гадоў служэння хворым і церпячым
03.02 10:54Моладзь Гродзенскай дыяцэзіі прыняла ўдзел у турніры па футболе ў Варшаве
03.02 08:48Гродна: у бібліятэку духоўнай семінарыі можа запісацца кожны жадаючы
02.02 09:13Дыяцэзіяльная сустрэча кансэкраваных асобаў прайшла ў гродзенскай катэдры
23.01 12:15Гродна: семінарысты наведалі садок для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі