Гродна: семінарысты наведалі садок для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
23.01.2017 12:15

20 студзеня навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведалі садок для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Гэты візіт стаў адным з тых, якія семінарысты запланавалі ў межах святкавання Божага Нараджэння.

Цудоўны настрой дзяцей, іх радасныя і адкрытыя ўсмешкі казалі пра тое, што гэтую сустрэчу яны чакалі з нецярплівасцю.

Будучыя душпастыры, молячыся перад кожнай падобнай сустрэчай, прасілі Найвышэйшага аб патрэбных ласках для выхаванцаў і выхавацеляў садка, а таксама аб тым, каб гэтая сустрэча прынесла плён у жыцці кожнага прысутнага.

Cемінарыст Яўген Амасёнак
(VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by