У капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне абылася Імша ў 30-ы дзень пасля смерці ксяндза Тадэвуша Вышынскага | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
23.01.2017 10:50

21 студзеня ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне падчас святой Імшы памаліліся ў інтэнцыі ксяндза Тадэвуша Вышынскага ў 30-ы дзень пасля яго смерці.

Святую Імшу ў інтэнцыі памерлага выкладчыка семінарыі ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. У Імшы ўдзельнічалі прадстаўнікі семінарыйнай супольнасці на чале з рэктарам кснядзом Раманам Рачко, а таксама законныя сёстры і святары з розных куткоў Беларусі.


Ксёндз Тадэвуш Вышынскі на працягу многіх гадоў дапамагаў семінарыстам спасцігаць жыццёвую мудрасць і суправаджаў іх на дарозе да святасці. Для навучэнцаў семінарыі ён з’яўляўся прыкладам вялікай веры і сапраўднага святарскага служэння.

Ксёндз Тадэвуш Вышынскі, прафесар гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі, загінуў у выніку аўтамабільнай аварыі 23 снежня каля 17.00 у Гродне.

Cемінарыст Яўген Амасёнак

 
© 2003-2024 Catholic.by