Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Гродне 1 лютага адзначаць Дзень кансэкраванага жыцця
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
12.01.2017 16:27

За дар кансэкраванага жыцця ў Гродзенскай дыяцэзіі сёлета будуць дзякаваць 1 лютага. На малітву запрашаюцца ўсе айцы і сёстры законныя, якія нясуць служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі.

п Праграма сустрэчы:

  • 10.00 — канферэнцыя і выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту. Магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння і паяднання (рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгідскі)
  • 12.00 — святая Імша ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя (узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)

Дзень кансэкраванага жыцця адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле з 1997 года 2 лютага. Свята было ўстаноўлена Янам Паўлам ІІ. У гэты дзень моляцца за асобаў, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню Богу, а самі духоўныя асобы аднаўляюць свае манаскія абяцанні.

Grodnensis.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.