Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Пастырскае благаслаўленне нованароджаным і іх маці ў лідскай радзільні ўдзяліў кс. Ежы Беганскі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
09.01.2017 16:25

Душпастыр лідскай бальніцы кс. Ежы Беганскі з нагоды святаў Божага Нараджэння наведаў у радзільным доме жанчын, якія нарадзілі сваіх дзетак у перыяд ад 24 снежня па 8 студзеня. Кожная маці атрымала падарунак для дзіцятка, благаслаўленне для сябе і нованароджанага.

Паводле слоў дырэктара радзільнага дома Святланы Яўланавай, у вышэйзгаданы перыяд на Лідчыне нарадзілася 50 дзетак. На думку Святланы Яўланавай, хоць гэтыя жанчыны ў святочныя дні прабываюць не дома, а ў бальніцы, але яны маюць вялікую радасць — у дар ад Бога яны атрымалі сваіх дзетак.

Душпастыр лідскай бальніцы кс. Ежы Беганскі падчас сустрэч з маці нагадваў жанчынам аб прыгажосці мацярынскага паклікання. «Пабожная маці першая вядзе дзіця да Бога, і менавіта ў дабрыні маці дзіця спасцігае дабрыню Стварыцеля. Дзіця бязмежна давярае сваёй маці, бо яна атрымала ад Бога дар цалкам прымаць сваё дзіця і любіць яго дарэшты. Маці паклікана таксама стаць той, якая ахоўвае сваё дзіця ад негатыўных бакоў жыцця — асабліва на яго пачатку: ад болю і нястачы. Адначасова яна адкрывае прыгожае ў жыцці», — падкрэсліваў святар падчас размоў з маці.


(JB), (VGr)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Гродзенская дыяцэзія

18.01 11:50У Лідзе прайшла сустрэча з удзелам людзей, неабыякавых да праблемы алкагалізму
16.01 10:29Навучэнцы гродзенскай семінарыі наведалі выхаванцаў дома-інтэрната ў Радуні
12.01 16:27У Гродне 1 лютага адзначаць Дзень кансэкраванага жыцця
10.01 11:51Парафія ў Іўі арганізавала падарункі і святочную вячэру для самотных і патрабуючых
09.01 16:46Удзельніцы рэкалекцый у Адамавічах разважалі пра сутнасць быцця Божымі дзецьмі
09.01 16:25Пастырскае благаслаўленне нованароджаным і іх маці ў лідскай радзільні ўдзяліў кс. Ежы Беганскі
09.01 11:40«...Прыйшлі пакланіцца Яму»: рэкалекцыі па распазнанні паклікання прайшлі ў семінарыі ў Гродне
09.01 11:13Рэкалекцыі для моладзі на тэму сям’і правялі сёстры назарэтанкі ў Навагрудку
03.01 18:43Стаенка сваімі рукамі: майстар-клас ад капуцына
28.12 12:58Фотафакт: прывітанне ад калядоўшчыкаў з Адамавіч