Фотафакт: прывітанне ад калядоўшчыкаў з Адамавіч | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
28.12.2016 12:58

Радасную  вестку аб нараджэнні  Збаўцы жыхарам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах (Гродзенскі раён) прынеслі  калядоўшчыкі — Святая Сям’я, бэтлеемская зорка, мудрацы, пастушкі, анёлы і іншыя.

Моладзь  і дзеці  адведвалі дамы, спяваючы калядкі і жадаючы гаспадарам любові і супакою. Удзячныя гаспадары частавалі калядоўшчыкаў  святочнымі прысмакамі.

С. Паўліна Кармэлітанка Дзіцятка  Езус

 
© 2003-2024 Catholic.by