Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
«У яго спявалі нават студэнты без слыху»: успаміны пра загінулага кс. Тадэвуша Вышынскага
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
28.12.2016 11:05

«Ён, як звычайна, паехаў на могілкі да свайго сябра а. Міхала Варанецкага. Паставіў свечку на яго магіле і вяртаўся назад...  Цяпер яны сустрэліся». Вечарам 23 снежня ў Гродне ў аўтамабільнай аварыі загінуў кс. Тадэвуш Вышынскі.

Ёсць верагоднасць, што за рулём 86-гадоваму святару стала дрэнна, і таму машына ўрэзалася ў дрэва.

Манах з Польшчы апошнія 25 гадоў жыцця служыў у Гродне, у Вышэйшай духоўнай семінарыі. Вучыў будучых святароў дагматам веры і спеву. Працаваў да апошняга дня.

«Гэта Чалавек, Святар, Прафесар з вялікай літары, — узгадвае пробашч гродзенскага фарнага касцёла кс. Ян Кучынскі. — Ён прысвячаў сябе выкладанню на ўсе 150 працэнтаў. (...) Быў патрабавальным да студэнтаў. Экзамен па дагматыцы мог працягвацца ад раніцы да поўначы. У яго спявалі нават семінарысты без слыху. Ён выхаваў каля 200 святароў».

Спачылы святар цікавіўся новымі тэхналогіямі, авалодаў камп’ютарам. Ведаў польскую, беларускую, рускую, французскую, італьянскую мовы.
«Ён быў вельмі інтэлігентны. Ніколі не павышаў голасу. Ніколі не сказаў студэнту, што той безнадзейны. Яго любімымі словамі былі “трэба паспрабаваць”. Заўсёды быў у добрым настроі, не скардзіўся на здароўе або старасць. На пытанне “як справы?” заўсёды адказваў: “Добра! Ідзём наперад”. Распавядаў, што ў яго яшчэ шмат планаў і хацеў многае паспець».

Паводле vgr.by
(VGr)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Гродзенская дыяцэзія

28.04 08:26Навучэнцы гродзенскай семінарыі наведалі дом-інтэрнат у Радуні
27.04 11:41Сёлетнія выпускнікі школ у Шчучыне здзейснілі пілігрымку ў Будслаў
26.04 09:31Збаўца, знойдзены на гарышчы, або духоўныя скарбы музея Януша Паруліса ў Гродне
25.04 17:53Падчас Велікоднага арганнага канцэрта ў Навагрудку ўшанавалі памяць спачылага кс. Леаніда Несцюка
24.04 14:13Семінарыйная супольнасць ў Гродне павіншавала з імянінамі найстарэйшага выкладчыка
24.04 11:13Кармэліт Генрых Валейка атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне
20.04 10:39Смаргонь: пры салезіянскай парафіі пройдзе фінальны тур «ІІ Бітвы мікрараёнаў»
19.04 08:49У новым выпуску «Падарожжаў дылетанта» — вёска Белагруда і яе касцёл
17.04 12:26Біскуп Аляксандр Кашкевіч у велікодную раніцу: уваскрасенне Езуса змяняе перспектывы чалавечага жыцця
14.04 12:36Імша Вячэры Пана ў гродзенскай катэдры: «Езус прагне заспакоіць голад сэрцаў»