Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Восем хлопчыкаў з в. Барташы пад Шчучынам прынялі Першую святую Камунію
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
28.06.2016 18:37

Першая Камунія заўсёды з’яўляецца важнай, радаснай і незабыўнай падзеяй у жыцці дзіцяці, яго сям’і, а таксама ўсёй парафіяльнай супольнасці.

У мінулую нядзелю ў невялікай вёсцы Барташы, якая належыць да парафіі Святой Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне, восем хлопчыкаў у першы раз прынялі ў сваё сэрца Цела Хрыста.

Старэйшым жыхарам вёскі Барташы ёсць чым ганарыцца, бо на іх вачах расце новае пабожнае пакаленне вернікаў: кожны з хлопцаў ужо некалькі месяцаў рыхтуецца да ўключэння ў шэрагі літургічнай службы алтара.

Рыхтаваў дзяцей да Першай Камуніі а. Ян Асіповіч SP.


Анастасія Ясюкевіч
Фота Віталія Вароніка

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.