Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
138 парафіян у Іўі прынялі сакрамэнт канфірмацыі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
21.06.2016 11:49

19 чэрвеня ў парафіі Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам парафіі.

У гэты дзень сакрамэнт хрысціянскай сталасці прынялі 138 чалавек, якія прайшлі адпаведную падрыхтоўку.

Звяртаючыся да тых, хто прыняў у гэты дзень сакрамэнт канфірмацыі, іерарх заахвоціў іх сведчыць пра Хрыста не толькі словам, але і ўчынкам, а таксама сваім жыццём. Біскуп адзначыў, што асабліва важным з’яўляецца сведчанне хрысціян у бягучы Год Міласэрнасці, які заклікае вернікаў быць вернымі хрысціянскім каштоўнасцям.

(IL)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.