Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Супольнасць семінарыі ў Гродне падрыхтавала забаўляльную праграму для дзяцей з радунскага дома-інтэрната
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
20.06.2016 12:01

17 чэрвеня Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне з радасцю прымала ў госці дзяцей з дома-інтэрната ў Радуні. Супольнасць семінарыі падрыхтавала для іх цікавую праграму.

Доўгачаканыя госці мелі магчымасць наведаць гродзенскі маёнтак «Каробчыцы» і забаўляльны комплекс «Джунглі Парк», дзе атрымалі мноства ўражанняў і станоўчых эмоцый.


Час праляцеў вельмі хутка, але супольнасць семінарыі ў Гродне выказвае ўпэўненасць, што прыемны настрой і эмацыйны ўздым, якія суправаджалі ўдзельнікаў падчас напоўненага цікавымі падзеямі дня, застануцца надоўга ў памяці як дарагіх гасцей, так і арганізатараў.

(AG)
Фота Яўгена Амасёнка

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.