Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
30.05.2016 15:48

29 мая ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі 69 вернікам — моладзі і дарослым.

Кандыдаты да сакрамэнту запэўнілі іерарха, што адпаведна падрыхтаваліся да гэтай хвіліны ў іх жыцці і гатовы да прыняцця сямі дароў Святога Духа.

У гаміліі біскуп заахвоціў прымаючых сакрамэнт з верай і адвагай ісці праз жыццё. Іерарх папрасіў іх не саромецца даваць сведчанне сваім штодзённым жыццём, незалежна ад таго, дзе яны знаходзяцца, а заўсёды прызнавацца ў прыналежнасці да Хрыстовага Касцёла.

На заканчэнне тыя, хто прыняў сакрамэнт хрысціянскай сталасці, выказалі ўдзячнасць усім тым, хто непасрэдна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы іх да гэтай падзеі. Яны падзякавалі біскупу, святарам, якія служаць у парафіі, сваім бацькам і сведкам канфірмацыі і паабяцалі, што будуць старацца кожны дзень ісці праз жыццё з Богам і жыць згодна з прынцыпамі Евангелля.


Кс. Юрый Марціновіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.