Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Заканчэнне катэхетычных заняткаў для 10 класаў і гадавіну сакрамэнту канфірмацыі адзначылі ў Шчучыне
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
27.05.2016 12:42

25 мая ў парафіі Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне адбылося заканчэнне катэхетычных заняткаў для вучняў 10 класаў, якое традыцыйна звязана са святкаваннем гадавіны прыняцця сакрамэнту канфірмацыі.

Першая частка сустрэчы праходзіла ў парафіяльнай святыні, дзе сабраная моладзь дзякавала Богу за прыняты ў мінулым годзе сакрамэнт хрысціянскай сталасці.

Пасля святой Імшы адбылася забаўляльная частка сустрэчы: смажанне каўбасак і разнастайныя конкурсы.

На падсумаванне прысутныя атрымалі пасведчанні аб заканчэнні заняткаў па рэлігіі.

А. Віталій Слука SP



Фота Сяргея Хільмановіча


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.