Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Крыжовы шлях вуліцамі горада прайшоў у Вялікую сераду ў Іўі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
25.03.2016 13:23

Каля тысячы чалавек прыняло ўдзел у Крыжовым шляху вуліцамі Іўя, які адбыўся 23 сакавіка, у Вялікую сераду.

Як адзначыў у гутарцы з Catholic.by пробашч парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі кс. Ян Гавецкі, Крыжовы шлях доўжыўся каля дзвюх гадзін і скончыўся каля 20.00.

Наперадзе ўдзельнікаў Крыжовага шляху знаходзіўся крыж, які па чарзе асобна неслі мужчыны, а таксама міністранты, прадстаўнікі касцёльных рухаў, медыкі, прадстаўнікі службы аховы здароўя, сацыяльных службаў, настаўнікі, супрацоўнікі выканкама. «Крыжовы шлях вуліцамі Іўя ў Вялікую сераду — ужо традыцыя. Радуе, што ў ім прымае ўдзел столькі людзей», — сказаў святар.


(IL), фота кс. Яна Гавецкага

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Гродзенская дыяцэзія

25.06 09:04Біскуп Аляксандр Кашкевіч ва ўрачыстасць нараджэння св. Яна Хрысціцеля: Навука, якую абвяшчаў святы Ян, сёння вельмі актуальная
24.06 12:28«Буду яшчэ доўга жыць гэтымі хвілінамі»: удзельнікі Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі дзеляцца ўражаннямі
23.06 17:45Пераможцам на VIII Парафіядзе ў Гродне стала парафія Найсвяцейшай Тройцы з Росі
23.06 12:20Трэці дзень Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі: «У здаровым целе — здаровы дух»
22.06 12:11Упершыню ў гісторыі Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі яе ўдзельнікі спаборнічалі ў плаванні
22.06 11:33Біскуп Аляксандр Яшэўскі да ўдзельнікаў VIII Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі: «Цаніце дар Езуса ў табернакулюме»
21.06 13:35У Гродне стартавала VIII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі
21.06 11:49138 парафіян у Іўі прынялі сакрамэнт канфірмацыі
21.06 09:27«Восем начлегаў, дзясяткі кілаграм крупаў і дарога ў 250 км»: кс. Уладзіслаў Сурвіла пра ІІ пешую пілігрымку «Ліда-Будслаў»
20.06 12:01Супольнасць семінарыі ў Гродне падрыхтавала забаўляльную праграму для дзяцей з радунскага дома-інтэрната