11 міністрантаў парафіі Святой Сям'і ў Лідзе ўстаноўлены лектарамі | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
25.03.2016 16:24 |
У Вялікі чацвер, 24 сакавіка, у парафіі Святой Сям'і ў Лідзе адбылася святая Імша Вячэры Пана, на якой 11 міністрантаў былі ўстаноўлены лектарамі. Гэта з'яўляецца новай і сапраўды важнай прыступкай, таму што цяпер яны маюць магчымасць абвяшчаць Божае слова і дзяліцца ім з усімі людзьмі. Новы крок, які яны зрабілі ў сваім хрысціянскім жыцці, дапаможа ім умацаваць веру і яшчэ больш наблізіцца да Бога. Міністранты склалі прысягу на Святым Пісанні і абяцалі несці сваю службу каля алтара шчыра і з радасцю. «Бог заклікае кожнага чалавека любіць без меры, да канца. Ён просіць, каб мы ішлі за Ім шляхам прабачэння, шляхам міласэрнасці. Святарства – гэта не што іншае, як служэнне, адданасць, малітва, благаслаўленне. Каб быць добрым святаром – трэба быць добрым сынам, а каб быць добрым сынам – трэба мець добрых бацькоў, таму неабходна заўсёды мець перад сабою сапраўдны прыклад любові», – сказаў кс. Юзаф Ганчыц. Вікторыя Бурч |