Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
11 міністрантаў парафіі Святой Сям'і ў Лідзе ўстаноўлены лектарамі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
25.03.2016 16:24

У Вялікі чацвер, 24 сакавіка, у парафіі Святой Сям'і ў Лідзе адбылася святая Імша Вячэры Пана, на якой 11 міністрантаў былі ўстаноўлены лектарамі. Гэта з'яўляецца новай і сапраўды важнай прыступкай, таму што цяпер яны маюць магчымасць абвяшчаць Божае слова і дзяліцца ім з усімі людзьмі.

Новы крок, які яны зрабілі ў сваім хрысціянскім жыцці, дапаможа ім умацаваць веру і яшчэ больш наблізіцца да Бога. Міністранты склалі прысягу на Святым Пісанні і абяцалі несці сваю службу каля алтара шчыра і з радасцю.

Таксама хлопцы з літургічнай службы алтара і ўсе прысутныя маліліся падчас Імшы Вячэры Пана аб новых пакліканнях і дзякавалі Богу за дар святарства.

Пробашч парафіі кс. Юзаф Ганчыц у гаміліі падкрэсліў усю важнасць і неабходнасць малітвы за святароў і за тых хлопцаў, якія яшчэ толькi шукаюць гэтую дарогу да Любові. Вельмі важна, як адзначыў святар, з самага дзяцінства быть побач з Богам, мець сям'ю, якая будзе прыкладам жывой веры.

«Бог заклікае кожнага чалавека любіць без меры, да канца. Ён просіць, каб мы ішлі за Ім шляхам прабачэння, шляхам міласэрнасці. Святарства – гэта не што іншае, як служэнне, адданасць, малітва, благаслаўленне. Каб быць добрым святаром – трэба быць добрым сынам, а каб быць добрым сынам – трэба мець добрых бацькоў, таму неабходна заўсёды мець перад сабою сапраўдны прыклад любові», – сказаў кс. Юзаф Ганчыц.

Вернікі парафіі спадзяюцца, што гэтыя міністранты, якія яшчэ на адзін маленькі крок сталі бліжэй да Бога, будуць прыкладам такой сапраўднай веры і, магчыма, распазнаюць сваё пакліканне да святарства.


Вікторыя Бурч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.