Семінарыю ў Гродне наведалі дзеці з радунскага дома-інтэрната | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
21.03.2016 14:22

16 сакавіка Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне наведалі дзеці з радунскага дома-інтэрната.

Семінарыйная супольнасць з радасцю прыняла доўгачаканых гасцей і падрыхтавала ім захапляльную праграму. Напоўнены цікавымі падзеямі дзень стварыў прыемны настрой, эмацыянальны ўздым адчуваўся як у гасцей, так і ў гаспадароў.  

Супольнасць семінарыі ў Гродне спадзяецца, што гэты непаўторны, насычаны новымі ўражаннямі час пакіне незабыўны след у душы кожнага з прысутных і моцна паўплывае на іх далейшае жыццё.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by