Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
У дзятлаўскім араторыі распачалі праект-разважанне «Да Езуса з ксяндзом Боско»
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
01.03.2016 14:44

Распрацоўваць праекты на Вялікі пост у араторыі імя благаслаўлёных мучанікаў з Познані ў Дзятлаве ўжо стала традыцыяй. Гэты год не стаў выключэннем. «Да Езуса з ксяндзом Боско» — так гучыць тэма на Вялікі пост 2016 года, дэвізам якога сталі словы «О Езу найцярплівейшы! Будзь міласэрны да нас!».

27 лютага ў межах праекта-разважання ў араторыі адбыўся дыялог на тэму «Эўхарыстыя і Марыя ў маім жыцці». Пачалася сустрэча супольнай малітвай. Працягам стала гульня, якая дазволіла прысутным адкрыць свае сэрцы для пазнання сябе і стварыць атмасферу добразычлівасці.



Асноўная частка сустрэчы была пабудавана на сне св. Яна Боско «пра дзве калоны» і была прысвечана абмеркаванню ролі Эўхарыстыі ў жыцці сапраўднага хрысціяніна, а таксама Панны Марыі як прыкладу паслухмянасці і пакорнасці.

Кожны з прысутных мог падзяліцца думкамі, перажываннямі, прыкладамі з уласнага жыцця на гэтую тэму. Падчас дыялогу кс. Здзіслаў Пікула SDB падкрэсліў: «Удзел у Эўхарыстыі дапамагае кожнаму з нас паяднацца з Хрыстом. Праз Эўхарыстыю Хрыстус умацоўвае нас сваёй ласкаю, аднаўляе ў нас Божае жыццё. Марыя — наша нябесная матуля, якая на працягу свайго жыцця выконвала Божую волю. Кожны з нас можа Яе ў гэтым наследаваць».

Працягам мерапрыемства стала супольная праца дзяцей і моладзі. Было прапанавана зрабіць калаж «Мае пастановы на Вялікі пост». Завяршылася сустрэча згодна з салезіянскай традыцыяй — «Слоўкам на добрую ноч».

Паводле Алены Баклага
www.sdb.by



 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Беларусь - Гродзенская дыяцэзія

28.06 18:50Вернікі з Іўя здзейснілі пілігрымку па святынях Польшчы
28.06 18:37Восем хлопчыкаў з в. Барташы пад Шчучынам прынялі Першую святую Камунію
28.06 17:32Украінскага арцыбіскупа Пятра Мальчука ўзгадалі ў Жалудку ў 30-ты дзень пасля смерці
27.06 17:31Урачыстасць нараджэння св. Яна Хрысціцеля з удзелам біскупа Аляксандра Яшэўскага SDB адзначылі ў Вішневе
27.06 15:07Пілігрымка на сувязі: Ліда-Будслаў — пра радыё, малітву за Беларусь і працу ўрача
25.06 09:04Біскуп Аляксандр Кашкевіч ва ўрачыстасць нараджэння св. Яна Хрысціцеля: Навука, якую абвяшчаў святы Ян, сёння вельмі актуальная
24.06 12:28«Буду яшчэ доўга жыць гэтымі хвілінамі»: удзельнікі Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі дзеляцца ўражаннямі
23.06 17:45Пераможцам на VIII Парафіядзе ў Гродне стала парафія Найсвяцейшай Тройцы з Росі
23.06 12:20Трэці дзень Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі: «У здаровым целе — здаровы дух»
22.06 12:11Упершыню ў гісторыі Парафіяды Гродзенскай дыяцэзіі яе ўдзельнікі спаборнічалі ў плаванні