Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гродзенскія назарэтанкі разам з сем’ямі падзякавалі Богу за 140 гадоў існавання сваёй супольнасці
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
01.12.2015 11:43

29 лістападa адзначалася 140-годдзе ўтварэння Кангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі). Разам адсвяткаваць гэтую гадавіну гродзенская супольнасць назарэтанак запрасіла сем’і горада.

Сёстры назарэтанкі рэгулярна праводзяць фармацыйныя сустрэчы для сем’яў Гродна, такім чынам рэалізуючы харызмат сваёй кангрэгацыі, пачатак якому дала маці Марыя ад Пана Езуса Добрага Пастыра (Францішкa Сядліска).

У гэты дзень не было недахопу ў разнастайных пажаданнях, якія скіроўваліся да манахінь. Сем’і, якія прыбылі на супольнае святкаванне разам са сваімі дзецьмі, дзякавалі сёстрам за тое, што вядуць іх да Бога і дапамагаюць убачыць Яго, распазнаваць ва ўсіх абставінах жыцця.


Сваю падзяку Богу назарэтанкі выказалі падчас святой Імшы, якую ўзначаліў кс. Віталій Сідорка, прэфект Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Святар нагадаў аб тым, якое значэнне мае для чалавека Адвэнт і як належыць яго добра перажыць, каб не змарнаваць час. Таксама святар нагадаў пра набліжэнне Надзвычайнага Юбілейнага Года Божай Міласэрнасці.

Ксёндз Віталій Сідорка адзначыў, што міласэрнасць з’яўляецца звычайным абавязкам кожнага хрысціяніна і што да яго выканання неаднаразова заклікаў сам Езус Хрыстус. Святар пажадаў усім прысутным у гэты Год ласкі Пана старацца заўсёды быць міласэрнымі, што азначае кіравацца ў жыцці любоўю, якая паходзіць ад Бога.


Кс. Юрый Марціновіч

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.