Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Айцец піяр Аляксандр Махнач SP пераведзены ў парафію ў Ліду
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
31.08.2015 10:58

Вельмі цёпла і шчыра дзякавалі вернікі парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне айцу Аляксандру Махначу SP за дзевяць гадоў святарскай паслугі ў парафіі.

Згодна з рашэннем айца правінцыяла ордэна Пабожных Школ (піяраў) айцец Аляксандр з верасня будзе працаваць у піярскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (Індустрыяльны).

Дзевяць гадоў працы ў Шчучыне а. Аляксандр перадусім адказваў за душпастырства дзяцей у парафіі. Сваю паслугу ён выконваў, не толькі рыхтуючы самых маленькіх парафіян да першай Камуніі, але і клапоцячыся аб добраўпарадкаванні «дзіцячай» Імшы, а таксама аб набажэнстве для дзяцей. Чатыры гады святар адказваў за катэхезу для дашкольнікаў у трох дзіцячых садках горада.

 

За час святарскай працы ў Шчучыне ён падрыхтаваў да першай Камуніі больш за 700 дзяцей. Аднак а. Аляксандр застанецца ў памяці не толькі ў дзяцей. Шмат гадоў святар быў адказным за падрыхтоўку катэхез для дарослых.

Верагодна, абавязкаў у парафіі было ў святара нашмат больш. Парафія жадае яму, каб Бог узнагародзіў яго за дапамогу. Дзякуючы за працу ў парафіяльнай супольнасці, святары і вернікі жадаюць а. Аляксандру такога ж запалу, якім ён свяціўся ў шчучынскай парафіі, а таксама шчасця і цёплага прыёму ў новай парафіі, і давяраюць ягонай апякунцы кансэкраванага жыцця — Маці Божай Пабожных Школ.

А. Віталій Слука SP, (ils)

фота Сяргея Хільмановіча

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.