Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафія ў Ішчолне адсвяткавала 500-гадовы юбілей
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
29.07.2015 13:11

25 ліпеня ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Ішчолне (Гродзенская дыяцэзія, Шчучынскі дэканат) адбылася ўрачыстасць, прысвечаная 500-годдзю існавання парафіі. 

Святую Імшу з гэтай нагоды цэлебраваў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Іерарх памаліўся за парафію, за ўсіх ахвярадаўцаў, якія на працягу стагоддзяў дбалі пра святыню – касцёл Найсвяцейшай Тройцы, а таксама за тых людзей, якія адышлі з жыцця.

- Для мяне, як і для ўсіх парафіян, гэта вялікае свята, - падзялілася Ірэна Карэцкая, якая прыйшла на ўрачыстасць з Ішчалнян. –-Я так рада, што дажыла да гэтай падзеі і змагла разам з усімі прыняць удзел у святой імшы.

Шчырыя віншаванні ад імя Шчучынскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў перадала прысутным намеснік старшыні Шчучынскага райвыканама Ганна Хвядзюк. Яна падарыла пробашчу парафіі ксяндзу Андрэю абраз Маці Божай Нястомнай Дапамогі і пажадала парафіянам і гасцям доўгіх і шчаслівых гадоў.

Ганна Рудская, газета "Дзянніца" .



 

 

Фота аўтара. (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.