Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Юзаф Станеўскі наведаў дзіцячы лагер
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
29.07.2015 12:34

Дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі разам са спонсарамі ААТ “ЗОВ-профиль” наведаў дзіцячы лагер адпачынку “Нецеч” пры дабрачынным каталіцкім таварыстве “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі.

Для адміністрацыі лагеру і выхаванцаў вялікай радасцю было ўбачыць гасцей, якія былі вельмі адкрыты на камунікацыю з дзецьмі.

У сваю чаргу дзеці падрыхтавалі святочны канцэрт, у якім хацелі паказаць усе свае творчыя здольнасці.

Пасля мастацкай праграмы адбылася святая Імша ў касцёле св. Міхала Арханёла, якую ўзначаліў біскуп Юзаф Станеўскі. У гаміліі іерарх заклікаў дзяцей, якія зараз знаходзяцца ў адпачынку, заўсёды, а асабліва падчас канікул, памятаць пра Бога і не забываць аб малітве. Таксама біскуп заахвоціў дзяліцца радасцю і дабром з усімі людзьмі.

На завяршэнне адбыўся святочны абед для ўсіх прысутных гасцей. Дзеці былі вельмі ўдзячныя ім за тое, што тыя знайшлі час на сустрэчу і сумеснае праслаўленне Бога праз малітву, спевы і размовы.

Дзеці ўдзячныя таксама супрацоўнікам гродзенскага “Карытас” за прадстаўленую магчымасць адпачынку і правядзення канікул разам з Богам.


Алег Гарбачоў, (AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.