Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Юзаф Станеўскі наведаў парафіяльны фэст у Клюшчанах
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
29.07.2015 14:14

26 ліпеня ў клюшчанскім касцёле, адным з самых аддаленых касцёлаў Гродзеншчыны, адбыўся парафіяльны фэст у гонар святога Яўхіма, бацькі Маці Божай.

Парафіяне рыхтаваліся да свята з вялікім энтузіязмам і адказнасцю. Дыван з жывых кветак, які вернікі высцелілі для высокага госця, выклікаў захапленне удзельнікаў фэста, многія з якіх прыехалі з розных месцаў Беларусі і нават з-за мяжы.

У гаміліі біскуп Юзаф Станеўски заахвочваў, каб з вуснаў усіх людзей гучала падзяка Пану Богу за сваіх бацькоў, якія далі дзецям жыццё і дар веры.

"Сёння Касцёл і наш народ патрабуюць святых бацькаў і святых маці, якія будуць даваць прыклад хрысціянскага жыцця сваім дзецям", - сказаў біскуп.

Іерарх заахвоціў заўсёды прымаць Божую волю, бо Пан найлепей ведае, што патрэбна чалавеку. Кажучы пра бацькоў Найсвяцейшай Панны Марыі, біскуп заклікау сучасныя сем'і ў любові і вернасці Богу выхоўваць будучыя пакаленні.

У гэты дзень біскуп Юзаф Станеўскі цэлебраваў святыя Імшы таксама ў Міхалішках у парафіі Св. Міхала Арханёла, якая перажывала адпустовую ўрачыстасць св. Ганны, і Жукойні-Жэлядскай у парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль.


Кс. Юрый Марціновіч (АлГ)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.