Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Шэсць кандыдатаў прынята на першы год навучання ў семінарыю ў Гродне
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
27.07.2015 15:25

27 ліпеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся экзамен для кандыдатаў на першы год навучання. Перад гэтым, 23-26 ліпеня, абітурыенты прынялі ўдзел у рэкалекцыях па распазнанні паклікання.

Пытанні на экзамене датычылі Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця Паўсюднага і лакальнага Касцёла. Гэта дазваляе ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў жыццём Касцёла. Пытаннi датычылi i структуры Касцёла ў Беларусі.

Кандыдатам трэба было таксама патлумачыць матывы свайго следавання за Хрыстом, растлумачыць унутраны голас, які кліча іх да працы ў Хрыстовай аўчарні.

На першы год навучання ў гродзенскую духоўную семiнарыю прынята шэсць кандыдатаў, якiя з 20 жніўня распачнуць вучобу i семiнарыйную фармацыю.

Новымі навучэнцамі семінарыі сталі:

  • Сяргей Калюта (парафія Св. Вацлава, Ваўкавыск)
  • Уладзіслаў Малышка (парафія Св. Вацлава, Ваўкавыск)
  • Павел Седлярэвіч (парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, Новы Двор)
  • Дзмітрый Дубай (парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі, Ізабэлін)
  • Вячаслаў Сягло (парафія Святой Сям’і, Ліда)
  • Валянцін Міхайлін (парафія Святой Сям’і, Ліда)


Заахвочваем да малiтвы за тых, хто чуе голас Хрыста, i аб новых паклiканнях да святарства і манаскага жыцця ў Касцёле.

Кс. Юрый Марціновіч

 

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.