Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB наведаў парафію ў Жодзішках
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
27.07.2015 15:03

26 ліпеня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы а/г Жодзішкі (Гродзенская дыяцэзія, Смаргонскі дэканат) адбылося ўрачыстае адпустовое мерапрыемства, прысвечанае святой Ганне – апякунцы касцёла. Сабралося больш за тысячу вернікаў: парафіян, гасцей з суседніх парафій і з-за мяжы.

Акрамя духавенства з суседніх парафій, на ўрачыстасць быў запрошаны дапаможны біскуп Мінска-­Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, які ў 2000-2001 гадах працаваў тут на пачатку свайго святарскага служэння і якога шчыра віталі на свяце ўсе людзі.

І дзеці, і моладзь, і больш сталыя вернікі выказвалі падзяку за працу сённяшняга дапаможнага біскупа на ніве Божай і ўважліва слухалі тлумачэнне Божага слова аб навяртанні. Асабліва прыемна парафіянам было пачуць цёплыя ўспаміны біскупа пра час працы ў гэтай парафіі.

Гэтая святая Імша, якую цэлебраваў біскуп Аляксандр Яшэўскі, не толькі пачала новую старонку ў шматгадовай гісторыі парафіі Найсвяцейшай Тройцы, але і стала невялікім эпізодам своеасаблівага “пятага Евангелля”, якое піша сучасны Касцёл.

Адпустовая Імша завяршылася эўхарыстычнай працэсіяй вакол касцёла і благаслаўленнем, якое ўдзяліў біскуп Аляксандр Яшэўскі.


Вольга Філіпчык

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.