Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дэкрэты атрымалі 15 новых дэканаў Гродзенскай дыяцэзіі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
13.07.2015 12:38

1 ліпеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч уручыў дэкрэты 15 новым дэканам Гродзенскай дыяцэзіі. Дэканы склалі перад біскупам вызнанне веры і прысягу на вернае служэнне на сваёй пасадзе.

Новых дэканаў выбіралі святары трох душпастырскіх рэгіёнаў дыяцэзіі: 8 чэрвеня - Гудагай; 15 чэрвеня - Ліда; 30 чэрвеня - Гродна.

Намінацыі новых дэканаў былі зацверджаны біскупам Гродзенскім і абвешчаны святарам у дэканатах дыяцэзіі:

  • Гродна-Усход – кс. Павел Шанчук (парафія ў Гожы)
  • Гродна –Захад – кс. Ян Рушніцкі (парафія ў Каробчыцах)
  • Сапоцкін – кс. Антоні Абухоўскі (парафія ў Сапоцкіне)
  • Ваўкавыск – кс. Алег Дуль (парафія Св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску)
  • Вялікая Бераставіца – а. Вальдэмар Слота CSsR (парафія ў Вялікай Бераставіцы)
  • Шчучын – кс. Юрый Кузьміч (парафія ў Новым Двары)
  • Ліда – кс. Андрэй Роўба CRL (парафія ў Вавёрцы)
  • Іўе – кс. Віктар Субель (парафія ў Трабах)
  • Навагрудак і Дзятлава – кс. Ян Балтрукевіч (парафія ў Навагрудку)
  • Радунь – кс. Генрых Яблонскі (парафія ў Забалаці)
  • Смаргонь – кс. Леанард Станкоўскі (парафія ў Солах)
  • Ашмяны – кс. Ян Пузына (парафія ў Ашмянах)
  • Астравец – кс. Юзаф Багдзевіч (парафія ў Астраўцы)
  • Слонім – кс. Ігар Анісімаў
  • Масты – кс. Віктар Ханько (парафія ў Мастах)

 

 

Новыя дэканы ў выкананні сваіх абавязкаў будуць кіравацца нормамі Кодэксу Кананічнага Права і Статутам ксяндзоў дэканаў Гродзенскай дыяцэзіі, які быў зацверджаны падчас пасяджэння 1 ліпеня біскупам Аляксандрам Кашкевічам.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.