Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Мсцібаве
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
25.06.2015 11:57

24 чэрвеня, ва ўрачыстасць нараджэння св. Яна Хрысціцеля, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам парафіі Св. Яна Хрысціцеля ў Мсцібаве.

У гаміліі біскуп заахвоціў маладых вернікаў да адважнага сведчання Божага Слова і прасіў, каб сярод сваіх аднагодкаў яны былі заўсёды нязломнымі ў веры. Біскуп сказаў, што ад паводзін моладзі, стылю жыцця і размоваў залежыць, ці адшукаюць іншыя людзі дарогу да Бога.

«Як святы Ян паказаў на Хрыста, які прыходзіць, так трэба і нам паказваць на прысутнасць Хрыста ў нашым жыцці, на тое, што Ён з'яўляецца нашай дарогай, па якой крочым, і надзеяй, па якой сумуем», - сказаў іерарх.

Біскуп падзякаваў старэйшаму пакаленню за веру, а таксама папрасіў і пажадаў, каб у іх дамах не згасала святло жыцця і веры. «Заахвочвайце вашую моладзь застацца ў дамах бацькоў, каб працягнуць традыцыі пакаленняў», — дадаў іерарх.

На заканчэнне біскуп падзякаваў за супольную малітву і, як заўсёды, благаславіў прысутных на святой Імшы дзяцей.

Кс. Ян Радзюк

 

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.