Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Адкрылася VII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
23.06.2015 16:03

22 чэрвеня ў Гродне адкрылася VII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Парафіяда, якая завершыцца 25 чэрвеня і праходзіць пад дэвізам “Навярні нас, Пане, і да Цябе вернемся”, сабрала амаль 480 удзельнікаў з 33 парафій дыяцэзіі.

Па традыцыі дзяцей і моладзь прымае парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, а ў гэтым годзе і парафія Гродна-Вішнявец.

Парафіяда праходзіць на падставе трыяды: “святыня — тэатр — спорт”. Святыня займае асаблівае месца ў гэтым мерапрыемстве, бо кожны дзень распачынаецца там у імя Бога.

Сустрэча дзяцей і моладзі, якія на працягу гэтых дзён будуць праз малітву, спартыўныя спаборніцтвы і тэатральныя пастаноўкі праслаўляць Бога, пачалася ўрачыстай святой Імшой, якую ўзначаліў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч з удзелам святароў з Гродзенскай дыяцэзіі. Таксама біскуп Алег Буткевіч меў гонар адкрыть VII Парафіяду дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі.

Напрыканцы Імшы да алтара былі прынесены сцяг парафіяды, прысутныя прамовілі прысягу ўдзельніка парафіяды, быў агучаны спецыяльны ліст ад прадстаўнікоў Варшаўскай Парафіяды.

На святой Імшы прысутнічалі спонсары, а таксама футбалісты ФК ”Нёман”.

У першы дзень парафіяды адбылася кваліфікацыя па шашках і на конкурс малюнкаў.

Дзень завяршыўся супольнай малітвай.


Яраслаў Занеўскі

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.