Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Біскуп Юзаф Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Астрыне ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
26.05.2015 12:23

24 мая, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі ўдзяліў сакрамэнт канфірмацыі групе маладых вернікаў парафіі Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус у Астрыне (Гродзенская дыяцэзія, Шчучынскі дэканат).

Парафія была ўтворана біскупам Аляксандрам Кашкевічам у 1992 г., касцёл Божай Міласэрнасці збудаваны ў 1996 г. Душпастырства ў парафіі вядуць айцы сэрцане.

У гаміліі біскуп, звяртаючыся да прымаючых сакрамэнт канфірмацыі, заахвоціў іх не баяцца ўзяць адказнасць за Касцёл, бо гэты сакрамэнт чыніць іх сталымі хрысціянамі, а гэта азначае, што яны павінны не толькі публічна вызнаваць сваю веру, але і бараніць яе.

Біскуп звярнуўся таксама да сведкаў тых, хто прымаў сакрамэнт у гэты дзень, каб яны ў жэсце ўскладання рук на плечы кандыдатаў перадалі ім усю рэлігійную спадчыну свайго жыцця і далі кандыдатам адчуць, што могуць на іх разлічваць у кожнай патрэбе. У сваю чаргу кандыдаты, прымаючы гэты дар ад сведкаў, павінны не толькі прыняць і захаваць яго, але і старацца развіваць сваім жыццём, поўным перажывання радасці Евангелля, каб у будучыні перадаць яго наступным пакаленням маладых людзей нашага народа, сказаў іерарх.

На заканчэнне ўрачыстасці біскуп Юзаф Станеўскі асвяціў новыя вітражы, якія прадстаўляюць постаці святых і благаслаўлёных апекуноў парафіяльнага касцёла і святых беларускай зямлі.


(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.