У парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе адбыўся сакрамэнт канфірмацыі |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
22.04.2015 11:12 |
19 красавіка ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе падчас святой Імшы моладзь і старэйшыя асобы прынялі сакрамэнт канфірмацыі з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча. Разам з біскупам на ўрачыстасць прыбылі выкладчык Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне кс. Раман Катлімоўскі, які прамовіў гамілію, а таксама кс. Уладзімір Гуляй, пробашч лідскай Фары. 36 парафіян на працягу года рупліва рыхтаваліся да гэтай падзеі. Пробашч парафіі кс. Ян Асіповіч ахвярна дапамагаў ім у гэтым. Кожную нядзелю група збіралася на катэхезу і супольную малітву. Біскупа Гродзенскага сустрэлі і прывіталі прадстаўнікі групы канфірмацыі на чале з пробашчам парафіі. Моладзь прыняла актыўны ўдзел у падрыхтоўцы літургіі, урачыстасць упрыгожыў спевам хор «Крэсавяцы». Напрыканцы кс. Ян Асіповіч выказаў словы падзякі ўсім, хто прымаў удзел у падрыхтоўцы групы да прыняцця сакрамэнту, а таксама ў падрыхтоўцы самой урачыстасці. Яўгенія Гаран Фота Аляксандра Гарана |