Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У XII Нацыянальны дзень «Сaritas» у гродзенскім касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля адбыўся дабрачынны кірмаш
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
09.03.2015 15:54

8 сакавіка, у XII Нацыянальны дзень «Сaritas», у гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля адбыўся дабрачынны кірмаш вырабаў ручной работы валанцёраў дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» у Гродне.

На кірмашы былі прадстаўлены велікодныя паштоўкі, свечкі, мяккія цацкі ў выглядзе сэрцаў і птушак, свежая выпечка і інш. Парафіяне былі прыемна здзіўлены разнастайнасцю прадстаўленых творчых работ і прынялі актыўны ўдзел у кірмашы сваімі ахвяраваннямі. Мэта кірмашу была ў тым, каб як мага больш людзей маглі ў гэты дзень зрабіць дабро тым, хто яго асабліва патрабуе.

Кірмаш праводзілі валанцёры гродзенскага «Карытас», якія распавялі таксама пра дабрачынную дзейнасць «Карытас» і аб тым, як і каму дапамагае гэтая арганізацыя. Яны заахвоцілі вернікаў матэрыяльным і духоўным чынам далучыцца да дапамогі патрабуючым.

У Касцёле ў Беларусі кожная ІІІ Нядзеля Вялікага посту адзначаецца як нядзеля «Сaritas», калі вернікі скіроўваюцца думкамі не толькі да таямніц, звязаных з мукай Езуса Хрыста, але і да тых, якія найбольш патрабуюць дапамогі.

Сёлетнюю нядзелю «Сaritas», а таксама і ўвесь 2015 год, Касцёл перажывае пад дэвізам «Выкараненне крайняй беднасці і голаду».

 

Алег Гарбачоў

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.