Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
24 студзеня ў Гродне памоляцца аб еднасці хрысціян
Анонсы
15.01.2015 15:24

24 студзеня ў катэдральным касцёле імя св. Францішка Ксаверыя ў Гродне пройдзе экуменічная малітва аб еднасці хрысціян. У ёй прымуць удзел прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій.

Сустрэча распачнецца ў 18.00. Пасля экуменічнага набажэнства адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі адзінства хрысціян.

Тыдні малітваў аб еднасці хрысціян, якія арганізуюць Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству і Сусветная Рада Цэркваў, праходзяць з 1968 года.

 У Мінску малітва аб еднасці хрысціян пройдзе ў архікатэдры ў той жа дзень.

(JM), (AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.