Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У іўеўскай парафіі адбыўся агляд-конкурс дзіцячых яселек
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
22.12.2014 15:07

20 снежня, перад Божым Нараджэннем, у парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі (Гродзенская дыяцэзія) адбыўся чарговы, дванаццаты агляд-конкурс дзіцячых яселек. На конкурс было прадстаўлена 49 работ.

Вызначыць пераможцаў членам журы было вельмі цяжка. Кожная работа адрознівалася арыгінальнасцю і непаўторнасцю, кожны ўклаў у яе частку сваёй душы і любові да маленькага Езуса. Немагчыма пералічыць увесь матэрыял, які выкарыстоўвалі для іх стварэння: гэта былі і папера, і гіпсакартон, і цэгла, і вадкая шпалера, і дрэва.

Дзякуючы пробашчу парафіі ксяндзу дэкану Яну Гавецкаму ніхто не застаўся незаўважаным. Кожны ўдзельнік (а іх было больш за 120, паколькі работы былі не толькі індывідуальныя, але і калектыўныя) атрымаў падарунак, які складаўся з пачастунка і памятнага сувеніра.

Агляд-конкурс дзіцячых яселек стаў сапраўдным святам для дзяцей і іх бацькоў, якое ўпрыгожыла час радаснага чакання Божага Нараджэння.

Ганна Захар

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.