Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Дні духоўнага аднаўлення сем’яў» прайшлі ў Германішках
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
29.10.2014 13:38

25 кастрычніка сем’і Ліды і яе ваколіц мелі магчымасць удзелу ў «Днях духоўнага аднаўлення сем'яў», які арганізаваў рух Gloriosa Trinita, што дзейнічае ў мясцовай парафіі.

Больш за 200 асоб прыехала ў Германішкі ў парафію Найсвяцейшай Тройцы, каб перажыць гэты дзень з Езусам і іншым чалавекам. Гэта быў час супольнай радасці, малітвы і дзяленнем верай.

Даведка: «Gloriosa Trinita» — гэта міжнародная каталіцкая харызматычна-евангелізацыйная супольнасць, якая ўзнікла ў 2000 г. у Італіі. Праз чатыры гады намаганнямі кс. Анджэя Свянцінскага рух трапіў у Польшчу. Сёння ён існуе ў Італіі, Польшчы, Іспаніі, Бразіліі і Беларусі. У Беларусі рух «Gloriosa Trinita» ўжо некалькі гадоў існуе пры парафіі Святой Сям’і ў Лідзе і аб’ядноўвае некалькі сотняў чалавек.

Рух з’яўляецца прыватным таварыствам вернікаў, скіраваным перш за ўсё на сем’і і асобаў, прысвечаных Найсвяцейшай Тройцы, якая з’яўляецца прыкладам дасканалай сям’і. Сям’я як вобраз Найсвяцейшай Тройцы з’яўляецца прывілеяваным месцам, у якім нараджаецца і развіваецца святасць. Члены руху натхняюцца Найсвяцейшай Тройцай, крочачы да збаўлення і прыцягваючы за сабой усіх братоў, якія далучацца да гэтай справы.

Мэтай руху з’яўляецца ажыўленне веры ў сем’ях, у сэрцах усіх людзей. Таму яго ўдзельнікі жадаюць увайсці ў праблемы штодзённага жыцця сучаснага чалавека, выходзячы да яго на вуліцы.

Цэнтрам духоўнасці з’яўляецца Эўхарыстыя: Імша і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. З яе яны чэрпаюць сілы да штодзённага крочання з Езусам. Эўхарыстычная адарацыя з’яўляецца асабістай размовай з Богам, падчас якой могуць нарадзіцца важныя жыццёвыя рашэнні. Акрамя ціхай адарацыі, удзельнічаць таксама ў супольных адарацыях з малітвай праслаўлення і спевамі.

 

(AYU)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.