Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парафія ў Лідзе: канцэрт марыйных спеваў і вершы святога Яна Паўла ІІ
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
21.10.2014 13:51

19 кастрычніка дзіцячы хор «Барка» выступіў з канцэртам у сваёй парафіі Святой Сям’і ў Лідзе са спевамі, прысвечанымі Марыі. Таксама самыя малодшыя парафіяне паўдзельнічалі ў прадстаўленні, прысвечаным св. Яну Паўлу ІІ, літургічны ўспамін якога будзе адзначацца 22 кастрычніка.

Дзеці спяваюць у гэтым калектыве ўжо тры гады. На гэты раз яны прадставілі марыйны рэпертуар. Спявалі з падзелам на галасы, уключаючы сольныя і харавыя партыі.

Найбольш прыйшлася даспадобы прысутным «Ружанцовая літанія», якую хор па просьбе слухачоў спяваў на біс.

З нагоды ўспаміну св. Яна Паўла ІІ наймалодшыя дзеці ўдзельнічалі ў прадстаўленні «Святы Ян Павел ІІ, маліся за нас», дзе распавядалі пра жыццё і навучанне вялікага Папы.

Дзеці дэкламавалі вершы і яго выказванні з розных гадоў Пантыфікату. Пад акампанемент парафіянкі Марысі Гузоўскай яны праспявалі любімы спеў Папы «Барка», а таксама «Лёлек», які апавядае пра жыццё і пакліканне святога.

(AYU)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.