Першая Кантакты Мапа
Семінарысты з Гродна заахвочваюць да ахвяраванняў на карысць дзіцячых прытулкаў
16.03.2010 12:48

У Евангеллі чытаем такія словы Езуса Хрыста: «Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есці; прагнуў, і вы напаілі мяне; быў падарожным, і вы прынялі Мяне; (…) Што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі» (пар. Мц 25, 35. 40).

Гэтымі словамі Хрыстус атаясамлівае сябе з кожным чалавекам, які церпіць матэрыяльную або духоўную нястачу. Такімі людзьмі з’яўляюцца і выхаванцы дзіцячых прытулкаў, якія з прычыну эгаізму і зачарсцвеласці сэрцаў сваіх бацькоў не адчулі сямейнага цяпла і любові.

14 сакавіка 2010 г. у чацвёртую нядзелю Вялікага Посту, якая называецца «lаetarae» — нядзеля радасці і надзеі, навучэнцы старэйшых курсаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведалі парафіі горада. Пасля кожнай святой Імшы яны збіралі ахвяраванні для дзіцячых дамоў.

Ужо больш за дзесяць год семінарысты наведваюць дзіцячыя дамы ў Радуні, Галавічполлі і Парэччы, а таксама дзіцячы сад ў вішнявецкім раёне Гродна, каб дзяліцца з дзецьмі радасцю і ахвараваць для іх саміх сябе і свой час.

Bookmark and Share
 

 Архіў >>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
Парафіяда «Тэатр – Святыня – Спорт» адбудзецца ў Івянцы

18–21 жніўня 2010 г. у Івянцы адбудзецца Парафіяда Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пад назвай «Тэатр – Святыня – Спорт». Да ўдзелу запрашаецца моладзь 14–17 гадоў.

Падрабязней ...  
У Оршы сустрэнуцца байкеры з усяго свету

8 жніўня 2010 г. у парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы (Віцебскі дэканат) адбудзецца сустрэча байкераў з усяго свету. Акрамя гэтага, сваю праграму прадставіць гістарычны клуб «Мансельвант», удзельнікі мерапрыемства сустрэнуцца як з раннім класіцызмам, так і з сучасным рокам, выступяць са сваімі спевамі дзеці і моладзь.

Падрабязней ...  
Запрашаем у пілігрымку па маршруце Кракаў — Велеград — Прага — Вена — Браціслава

Каардынатар пілігрымак у Віцебскай дыяцэзіі пробашч парафіі Святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах кс. Вячаслаў Барок шчыра запрашае ўсіх жадаючых у чарговае падарожжа. Пілігрымка па маршруце Кракаў — Велеград — Прага — Вена — Браціслава адбудзецца з 9 па 16 жніўня 2010г.

Падрабязней ...