Грэка-Каталіцкая Царква правядзе ў кастрычніку душпастырскую акцыю «Месяц малітвы за Беларусь» | | Друк | |
Грэка-Каталіцкая Царква |
01.10.2016 14:39 |
У грэка-каталіцкім царкоўным календары 1 кастрычніка прыпадае свята Пакрова Багародзіцы. У гэты дзень грэка-католікі Беларусі пачалі «Месяц малітвы за Беларусь». Праграма малітвы прадугледжвае своеасаблівую «эстафету». На першым тыдні кастрычніка 2016 г. у гэтую малітву ўключацца парафіі, парафіяльныя супольнасці (і вернікі, якія жывуць па-за парафіяльнымі структурамі) на тэрыторыі Усходняга дэканата Грэка-Каталіцкай Царквы (вобласці Віцебская, Магілёўская і Гомельская). У той жа час вернікі ўсіх грэка-каталіцкіх парафій і супольнасцяў Беларусі будут маліцца за грэка-католікаў Усходняга дэканата. (AG) |