Расклад заўпакойных службаў у грэка-каталіцкіх парафіях Мінска | Друк |
Грэка-Каталіцкая Царква
29.10.2015 17:34

У малітоўнай традыцыі грэка-католікаў Беларусі час восеньскіх заўпакойных службаў пачынаецца ў Бацькоўскую змітроўскую суботу (у гэтым годзе 24 кастрычніка) і працягваецца да канца актавы ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў (10 лістапада).

У грэка-каталіцкіх парафіях г. Мінска заўпакойныя службы пройдуць паводле наступнага раскладу:

30 кастрычніка, 19.00 – парафія Праведнага Язэпа і парафія Св. Мікалая, Душпастырскі цэнтр, вул. Арджанікідзэ, д. 6: Заўпакойная Літургія з Паніхідай

31 кастрычніка, 10.00 – парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі, Душпастырскі цэнтр, зав. Снежны, д. 7: Заўпакойная Літургія з Паніхідай

2 лістапада, 19.00 – Душпастырскі цэнтр, вул. Арджанікідзэ, д. 6: Заўпакойная Літургія з Паніхідай

3 лістапада, 18.30 – парафія Святога Духа (ніжні храм у касцёле свв. Сымона і Алены): Заўпакойная Літургія з Паніхідай

31 кастрычніка душпастыры мінскіх грэка-каталіцкіх парафій гатовыя памаліцца на магілах родных вернікаў па дамоўленасці.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by