Дзеці з прытулку сустрэлі св. Мікалая ў грэка-каталіцкім цэнтры ў Мінску | Друк |
Грэка-Каталіцкая Царква
10.12.2014 11:39

6 снежня, ва ўспамін святога Мікалая, гэтае свята па традыцыі адзначалася ў грэка-каталіцкім душпастырскім Цэнтры св. Язэпа ў Мінску.

Каб свята было сапраўды светлым і радасным, валанцёры запрасілі ў госці дзяцей з мясцовага прытулку.

Сцэнак не рыхтавалі, палічыўшы іх нуднымі для малых дзяцей і абраўшы замест гэтага дынамічныя гульні, імправізацыі, касцюмы і заданні для дарослых, што прымушае дзіцячыя вочы свяціцца радасцю.

Персанажамі свята былі Сава Савінішна, парсючкі і іншыя прадстаўнікі жывёльнага свету. Потым святы Мікалай прынёс дзецям доўгачаканыя падарункі.

(AG)

 

 
© 2003-2024 Catholic.by