Сустрэча «Школа нараджэння» прайшла ў Душпастырскім цэнтры св. Язэпа ў Мінску | Друк |
Грэка-Каталіцкая Царква
01.10.2014 11:19

27 верасня ў Душпастырскім цэнтры св. Язэпа ў Мінску ў рамках грэка-каталіцкага душпастырства сем’яў адбылася аднадзённая сустрэча для маладых сем’яў і сужэнстваў «Школа нараджэння».

Мэтай сустрэчы была дапамога маладым сем’ям і сужэнствам у вырашэнні практычных пытанняў, звязаных з бацькоўствам. Таму для сустрэчы былі выбраны такія тэмы, як "«Практычныя парады падчас цяжарнасці», «Роды», «Грудное гадаванне», «Догляд за немаўлятам».

Лектарамі былі інструктар падрыхтоўкі да родаў Вераніка Іваніцкая і кансультант па грудным гадаванні Юлія Малахава. Духоўную апеку ўдзельнікам сустрэчы забяспячылі а. Аляксандр Шыбека і матушка Людміла.



Паводле svjazep.org

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by