Рэкалекцыі для грэка-каталіцкага духавенства прайшлі ў Баранавічах | | Друк | |
Грэка-Каталіцкая Царква |
18.11.2013 12:36 |
З 13 па 15 лістапада ў рэкалекцыйным цэнтры пры кляштары Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і ў Баранавічах прайшлі рэкалекцыі для святароў, якія нясуць служэнне ў грэка-каталіцкіх парафіях Беларусі. Узначаліў рэкалекцыі Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Сваё асаблівае благаслаўленне ўдзельнікам рэкалекцыі перадаў Прэфект Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў кардынал Леанарда Сандры. Паводле сайта грэка-каталіцкай парафіі святога і праведнага Язэпа (AG) |