Грэка-католікі аднавілі рэгулярнае правядзенне літургій у Гомелі | Друк |
Грэка-Каталіцкая Царква
21.10.2013 13:44

Гомельская грэка-каталіцкая парафія Трох Свяціцеляў аднавіла рэгулярнае правядзенне літургіі ў касцёле Нараджэння Божай Маці. Службы праводзяцца кожную першую і трэцюю нядзелю месяца ў 16.30.

Літургіі адбываюцца ў катэхетычным зале на першым паверсе гомельскай святыні. Іх праводзіць айцец Васіль Ягораў.

Паводле гомельскага каталіцкага сайта Нараджэння Божай Маці

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by