Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прэзентацыя кнігі, прысвечанай айцу Аляксандру Надсану
Грэка-Каталіцкая Царква
22.10.2010 12:28
21 кастрычніка 2010 г. у бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук адбылася прэзентацыя кнігі «Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца», якая з’яўляецца зборнікам артыкулаў па беларусістыцы і тэалогіі. Выдадзена кніга да 80-годдзя з дня нараджэння і 50-годдзя святарства а. Аляксандра Надсана, Апостальскага Візітатара для беларусаў грэка-католікаў замежжа і рэктара Беларускай каталіцкай місіі ў Лондане.

Кніга, выдадзеная мінскім выдавецтвам «Тэхналогія», змяшчае ў сабе артыкулы навукоўцаў і пісьменнікаў з розных краін.

Як паведамляе сайт грэка-каталіцкай парафіі Святога Язэпа, з нагоды прэзэнтацыі Аддзел рэдкай кнігі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук падрыхтаваў выстаўку кніг, артыкулаў і фотаздымкаў пад назвай «Айцец Аляксандр Надсан — жыццё для Беларусі».

«Выдадзеная кніга змяшчае ў сабе шмат каштоўных і цікавых артыкулаў, у тым ліку і з галіны багаслоўя. Яна годна ўшаноўвае пачэснага юбіляра, а нас, якія жывём у Беларусі, заахвочвае жыць для Беларусі», — адзначыў падчас прэзэнтацыі архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі.

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.