Моладзь запрашаецца ў валанцёрскі рух «Карытас-Гродна» | Друк |
Дабрачыннасць
10.09.2015 16:48

Хлопцы і дзяўчаты запрашаюцца ў валанцёрскі рух «Карытас-Гродна». Для далейшага ажыццяўлення дабрачынных праектаў рух востра патрабуе дапамогі і падтрымкі валанцёраў.

Існуюць тры спосабы дапамогі:

— штотыднёвы ўдзел у праектах дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас»
— удзел у дабрачынных акцыях і выставах
— дапамога таварыству дома (стварэнне вырабаў ручной працы, рассылка інфармацыі і г.д.)

Больш інфармацыі аб праектах можна атрымаць у абмеркаваннях супольнасці таварыства УКантакце або звярнуўшыся да каардынатара па адрасе: Гродна, вул. Дзяржынскага, 91 («Карытас»), папярэдне ўзгадніўшы час па тэлефоне:

+375 29 881 82 34

 

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by